БЕЛ Ł РУС

Беларус выклаў фота з Кубкам Стэнлі

19.06.2025 / 9:40

Nashaniva.com

У шостым матчы фінальнай серыі Кубка Стэнлі «Фларыда Пантэрз» абыграла «Эдмантан Ойлерз» (5:1) і другі раз запар стала ўладальнікам тытулу.

Прессбол

Нагадаем, што ў штабе «пантэр» з 2022 года працуе экс-абаронца зборнай Беларусі Алег Явенка, піша Прессбол.

34-гадовы беларускі спецыяліст з сезона-2023/24 узначальвае аддзел еўрапейскага скаўтынгу клуба і пасля пераможнай гульні меў поўнае права падняць над галавой Кубак Стэнлі.

Што ўраджэнец Мінска з захапленнем і зрабіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула