У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі
Нацыянальная разведвальная служба Аргенціны (SIDE) выявіла групу расіян, якія займаліся стварэннем сеткі ўплыву ў інтарэсах Масквы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Аргенціны Мануэль Адорні, піша The Moscow Times.
Ілюстрацыйнае фота
Паводле яго слоў, ідзе гаворка пра мэтанакіраваную працу па фарміраванні «групы грамадзян, лаяльных інтарэсам Расіі». Асноўнай задачай ячэйкі было правядзенне кампаній па дэзінфармацыі і ўплыве, накіраваных супраць аргенцінскай дзяржавы. Сярод іншага, удзельнікі групы займаліся стварэннем і распаўсюджваннем кантэнту ў сацыяльных сетках, а таксама спрабавалі ўплываць на дзейнасць мясцовых грамадзянскіх арганізацый, фондаў і недзяржаўных структур.
У гэтай схеме, як сцвярджаюць аргенцінскія спецслужбы, удзельнічаў грамадзянін Расіі Леў Канстанцінавіч Андрашвілі, які пражывае ў Аргенціне. Ён адказваў за фінансаванне сеткі і ўсталяванне сувязяў з мясцовымі актывістамі. Яго паплечніцай выступала ягоная жонка, Ірына Якавенка, таксама грамадзянка Расіі і рэзідэнт Аргенціны. Сярод іншых фігур у гэтай справе згадваецца Яўген Брыгозін, які памёр у жніўні 2023 года. Паводле версіі ўладаў, выкрытыя расіяне маглі быць звязаныя са структурамі, што належалі Яўгену Прыгожыну.