БЕЛ Ł РУС

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь

19.06.2025 / 8:52

Nashaniva.com

Спарынг-партнёрка Лукашэнкі перакананая, што спрацаваў яе допіс у твітары з абвінавачваннямі Офіса Ціханоўскай.

Кандыдатка ў прэзідэнты — 2020 і 2025 — Ганна Канапацкая апублікавала ў фэйсбуку сумбурны допіс, у якім назвала сябе датычнай да арганізацыі візіту ў Беларусь Кіта Келага, спецпасланніка прэзідэнта ЗША.

«Кропля камень точыць. Пасля майго публічнага звароту ў сетцы X (а яно, аказваецца, працуе! ) адбылося ўслед некалькі кантактаў, кансультацый і сустрэч, адным з вынікаў якіх мы атрымалі візіт спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага», — запэўнівае Канапацкая.

Яе твіт з заклікам да амерыканскіх уладаў быў апублікаваны ў лютым 2025 года. Канапацкая прасіла правесці праверку дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай і абвінавачвала апазіцыйных палітыкаў у крадзяжах і махлярствах. Яна пакінула ў сваім допісе спасылкі на твітары кіраўніцтва ЗША, у тым ліку і Кіта Келага. 

Applying to the Department of Government Efficiency (DOGE).https://t.co/kwv1bpr3R1

Dear representatives of the Department of Government Efficiency (DOGE).
We are writing to you with a request to conduct an inspection of the activities of the so-called “Sviatlana…

— Анна Канопацкая (@kanopatskaya) February 18, 2025

Допіс папулярнага і ўплывовага палітыка Ганны Канапацкай сабраў за чатыры месяцы 9 лайкаў, 10 рэпостаў і 11 каментароў. Самыя папулярныя каментары — «Ах ты ж прашма*доўка на нашу Свету кляўзы пішаш??» і «Анна, а почему тебя е*ёт?», сабралі столькі ж лайкаў, як і арыгінальны допіс кандыдаткі ў прэзідэнты.

Чытайце таксама:Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Чытайце таксама:

Два беларускія дэпутаты з’ездзілі ў Вену. Канапацкая намякае, што была недзе побач

Канапацкая: Ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі

Каментары да артыкула