БЕЛ Ł РУС

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства

19.06.2025 / 7:50

Nashaniva.com

Украінская выканаўца Ані Лорак атрымала грамадзянства Расійскай Федэрацыі, пашпарт ёй выдалі 9 чэрвеня 2025 года, праінфармавала крыніца, блізкая да артысткі.

Вясной 2024 года інсайдар паведамляў РІА «Навіны», што Лорак — сцэнічны псеўданім Караліны Куек — падала хадайніцтва аб уступленні ў расійскае грамадзянства. Дакументы былі пададзены ў канцы зімы мінулага года.

Удакладняецца, што спявачка захавала ў пашпарце сваё сапраўднае імя — Караліна (псеўданім — прачытанне імя наадварот — НН), піша mk.ru.

Яшчэ ў 2016 годзе дэпутат Дзяржаўнай Думы ФС РФ Віталь Мілонаў выказваў гатоўнасць садзейнічаць Лорак у афармленні расійскага пашпарта, аднак тады прадстаўнік спявачкі сцвярджаў, што яна не плануе змяняць грамадзянскую прыналежнасць.

Ані Лорак, ураджэнка Чарнавіцкай вобласці, была ўганаравана званнем народнай артысткі Украіны ў 2008 годзе. Пасля падзей 2014 года яна перастала даваць канцэрты на радзіме і пастаянна жыла ў Расіі, дзе ў расійскі перыяд творчасці заваявала мноства прафесійных прэмій, уключаючы «Залаты грамафон» і званне лаўрэата фестывалю «Песня года». Напад Расіі на Украіну яна не асудзіла.

Ані Лорак удзельнічала ў 2008 годзе ў «Еўрабачанні» ад Украіны і заняла другое месца, прайграўшы прадстаўніку Расіі Дзіме Білану.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула