БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе

19.06.2025 / 6:47

Nashaniva.com

«Нам усё роўна, хто вядзе перамовы, я нават гатовы сустракацца», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Уладзімір Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Уладзімірам Зяленскім, аднак адмаўляецца прызнаваць дзейнага прэзідэнта Украіны легітымным для падпісання любых дамоўленасцяў. Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі сусветных інфармацыйных агенцтваў, піша РІА «Навіны».

Падчас выступу Пуцін заявіў, што Расія нібыта не адкідае магчымасці мірных перамоваў і ён асабіста «гатовы сустракацца з усімі», у тым ліку і з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Аднак, крамлёўскі лідар заявіў, што Зяленскі, на яго думку, не мае законных паўнамоцтваў для падпісання любых міжнародных дакументаў.

«Нам усё роўна, хто вядзе перамовы, я нават гатовы сустракацца. Але калі будзе завяршальны этап… подпіс павінен стаяць легітымнай улады», — заявіў Пуцін, намякаючы на тое, што лічыць дзейнага прэзідэнта Украіны непрыдатным для заключэння міжнародных дамоўленасцяў.

Тлумачачы сваю пазіцыю, Пуцін зноў спаслаўся на нібыта палажэнні Канстытуцыі Украіны, дзе нібыта напісана, што паўнамоцтвы прэзідэнта Зяленскага ўжо скончыліся.

Пуцін заявіў, што Украіна нібыта з'яўляецца «прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікай», у якой «усе органы ўлады фармуюцца прэзідэнтам», што, на яго думку, аўтаматычна ставіць пад сумнеў легітымнасць усёй украінскай улады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула