БЕЛ Ł РУС

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт

18.06.2025 / 19:56

Nashaniva.com

Увечары 18 чэрвеня ў Іране адбылося шырокамаштабнае адключэнне інтэрнэту. Як паведамляе CNN са спасылкай на арганізацыю NetBlocks, амаль па ўсёй краіне ён перастаў працаваць.

Тэгеран, 16 чэрвеня 2025 года. Фота: Stringer/Getty Images

Адключэнне інтэрнэту адбылося пасля некалькіх частковых перабояў і на фоне рэзкага абвастрэння канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, які суправаджаецца ракетнымі абстрэламі з абодвух бакоў.

У CNN паведамілі, што не могуць атрымаць доступ да шэрагу іранскіх сайтаў, у тым ліку дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў IRNA і Fars.

Як піша Reuters, у Іране таксама ўвялі абмежаванні на пакупку паліва. Паводле міністра нафты Махсена Пакнежада, гэта зроблена для прадухілення дэфіцыту, але сур’ёзных праблем з пастаўкамі для насельніцтва не чакаецца.

Таксама паведамляецца, што тысячы людзей выехалі з Тэгерана пасля закліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які параіў мірным жыхарам пакінуць іранскую сталіцу. ЗША нібыта разглядаюць магчымасць ваеннай падтрымкі Ізраіля, у тым ліку авіяўдараў па ядзернай інфраструктуры Ірана.

Ізраільскія ўлады, у сваю чаргу, заклікалі жыхароў паўднёва-заходніх раёнаў Тэгерана эвакуявацца, каб вызваліць тэрыторыю для магчымых удараў па вайсковых аб’ектах. Іранскія СМІ паведамляюць пра вялікія заторы на выездзе з горада ў напрамку паўночных правінцый.

Чытайце таксама:

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?

Ізраіль ударыў па заводзе цэнтрыфуг у Тэгеране, дзе могуць узбагачаць уран

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана

Каментары да артыкула