На выезд з Беларусі праз Брэст чакаюць каля 1800 аўтамабіляў і аўтобусаў
Цяпер на выезд з Беларусі чакаюць каля 1,8 тысячы аўтамабіляў і аўтобусаў, а сярэдні час чакання апавяшчэння аб перасячэнні мяжы перавышае двое сутак. На ўезд у Беларусь чакаюць 85 транспартных сродкаў, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Прычынай значнага павелічэння чэргаў мытнікі называюць «нерытмічнасць сумежных кантралюючых службаў пры прыёме і падачы транспартных сродкаў, неабходнасць правядзення розных формаў мытнага кантролю, а таксама перыяд адпачынкаў».
Беларуская мытня таксама адзначае рост колькасці парушэнняў пры перамяшчэнні тавараў праз беларуска-польскую мяжу. Усё часцей людзі спрабуюць правезці тавары праз тайнікі.
Толькі за апошнія тры месяцы на пункце пропуску «Брэст» да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута больш за 1300 чалавек, у 50 выпадках тавары спрабавалі ўвезці патаемна. Штодня фіксуецца больш за 20 парушэнняў.
Таксама назіраецца рост спроб незаконнага ўвозу забароненых і абмежаваных да перамяшчэння рэчываў. З красавіка ўжо спынена 12 злачынстваў, звязаных з наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі.
Чытайце таксама:
За палову чэрвеня мігранты спрабавалі перасячы мяжу з ЕС больш, чым за ўвесь першы квартал
Грамадзянку Бурундзі затрымалі ў Брэсце на мяжы з чужым пашпартам
Каля мяжы з Польшчай затрымалі беларуса з двума дронамі
Расіянін выскачыў у Літве з цягніка падчас руху, яго шукае паліцыя