БЕЛ Ł РУС

За палову чэрвеня мігранты спрабавалі перасячы мяжу з ЕС больш, чым за ўвесь першы квартал

18.06.2025 / 17:9

Nashaniva.com

За першую палову чэрвеня 2025 года Літва, Латвія і Польшча спынілі больш спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал года, піша «Радыё Свабода».

На польска-беларускай мяжы. Фота: Straż Graniczna

Усяго за 17 дзён чэрвеня было зафіксавана больш за 4 тысячы такіх выпадкаў:

Для параўнання, у студзені—сакавіку разам гэты паказнік склаў 4068:

Асабліва вырасла колькасць такіх спробаў у Польшчы — яна ўжо пераўзышла сакавіцкі ўзровень на 13%. У Латвіі чэрвеньскія лічбы ў тры разы перавысілі паказчыкі першага квартала. А ў Літве, хоць і менш рэзкі рост, але ў 4 разы большы, чым у студзені.

Сітуацыя на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза застаецца напружанай. Міграцыйны крызіс працягваецца з 2021 года, і ўлады краін ЕС лічаць яго часткай гібрыднай атакі з боку Беларусі і Расіі. Самі беларускія ўлады ўсё адмаўляюць і вінавацяць ЕС у дрэнным стаўленні да мігрантаў. Але еўрапейскія службы неаднаразова фіксавалі, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам парушаць мяжу.

Чытайце таксама:

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Больш за 50 мігрантаў спрабавалі масава прарвацца праз беларуска-польскую мяжу

Мінздароўя баіцца, што пакістанцы прывязуць у Беларусь ліхаманкі Крым-Конга і Чыкунгунья

Каментары да артыкула