БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў

18.06.2025 / 16:21

Nashaniva.com

На фоне чутак пра магчымы візіт у Беларусь спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага сёння ў Мінск прыбыў пасажырскі самалёт ФСБ Расіі (нумар рэгістрацыі RA-64534), піша праект iSANS. 

Ён прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 10:32 па мясцовым часе.

Мяркуецца, што на борце мог знаходзіцца хтосьці з кіраўніцтва расійскіх спецслужбаў. Раней гэты самалёт ужо прылятаў у Мінск падчас сустрэч кіраўнікоў службаў бяспекі і спецслужбаў краін СНД.

Чытайце таксама:

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ

Каментары да артыкула