БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый

18.06.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Сёння прайшло лёсаванне другога раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый.

Фота: Uefa.com

У другім раўндзе футбольнай Лігі канферэнцый «Дынама», у выпадку паразы ў першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, згуляе з няўдачнікам пары «Эгнація» (Албанія) — «Брэйдаблік» (Ісландыя).

Нагадаем, што ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Дынама» згуляе з балгарскім «Лудагорцам». Матчы адбудуцца 8-9 і 15-16 ліпеня.

Пераможца пары «Лудагорац» — «Дынама» ў другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе з харвацкай «Рыекай».

Гродзенскі «Нёман» у выпадку перамогі над армянскім «Урарту» згуляе супраць славацкага клуба ДАК.

«Тарпеда-БелАЗ» у выпадку праходу далей па выніках матчаў супраць паўночнамакедонскіх «Работнічкаў» сустрэнецца з ізраільскім «Макабі Хайфа».

Брэсцкае «Дынама» пры ўдалым выніку сустрэчы з чарнагорскай «Суцьескай» таксама чакае супрацьстаянне з ізраільскім клубам — «Бейтарам».

Гульні стадыі пройдуць 24 і 31 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула