БЕЛ Ł РУС

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі

18.06.2025 / 13:41

Nashaniva.com

Бацька дзяўчынкі — вайсковец УСУ, ён застаўся ва Украіне.

У выніку прамога трапляння іранскай ракеты па жылым доме ў Бат-Яме загінула сям'я з Украіны, якая прыехала ў Ізраіль для лячэння сямігадовай Насці ад лейкеміі, піша канал «Израильские трудовые будни».

Усе загінулыя знаходзіліся ў кватэры ў момант удару. Загінулі:

Украінская сям'я прыбыла ў Ізраіль у снежні 2022 года пасля грамадскага збору сродкаў па ўсім свеце на лячэнне Насці.

Пасля частковай рэмісіі рак вярнуўся, нягледзячы на хіміётэрапію і перасадку касцявога мозгу.

Загінулыя бабуля, маці, Насця і два ўнукі знаходзіліся разам у момант удару іранскай ракеты.

Бацька дзяўчынкі, Арцём Бурык, служыць ва УСУ і застаўся ва Украіне, працягваючы збіраць сродкі на лячэнне дачкі.

Праз закрыццё паветранай прасторы перавозка цел ва Украіну часова немагчымая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула