БЕЛ Ł РУС

На жыхара Навагрудка завялі крымінальную справу за тое, што намаляваў старажытнаегіпецкі сімвал на капліцы

18.06.2025 / 13:24

Nashaniva.com

Навошта мужчына нанёс яго на хрысціянскія будынкі, не паведамляецца. 

38-гадовы мужчына з Навагрудка стаў фігурантам крымінальнай справы пасля таго, як нанёс старажытнаегіпецкі сімвал на капліцу-усыпальню роду Заборскіх у вёсцы Мотча, а таксама на купель каля святога крыніцы.

Шкоду Навагрудская епархія ацаніла ў суму 1300 рублёў.

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Максімальнае пакаранне — да 2 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць гродзенскія міліцыянты.

Што такое анх? Гэта старажытнаегіпецкі сімвал жыцця, які выглядае як крыж з пятлёй уверсе. Ён таксама вядомы як «ключ жыцця» і лічыўся свяшчэнным знакам, які сімвалізаваў у старажытных егіпцян вечнае жыццё і бессмяротнасць, ахову і сілу, адраджэнне і здароўе.

У сучаснасці анх выкарыстоўваецца ў эзатэрыцы, мастацтве, а таксама як дэкаратыўны элемент.

Навошта мужчына нанёс яго на хрысціянскія будынкі, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула