БЕЛ Ł РУС

Вызначыўся магчымы супернік мінскага «Дынама» ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

18.06.2025 / 13:14

Nashaniva.com

Пераможца пары «Дынама» Мінск — «Лудагорац» згуляе ў другім раўндзе з харвацкай «Рыекай».

Матчы першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдуць 8-9 і 15-16 ліпеня, другога раўнду 22-23 і 29-30 ліпеня.

У мінулым годзе «Дынама» і «Лудагорац» гулялі ў 2-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў, і беларускі клуб прайграў па суме двух паядынкаў (0:2, 1:0). 

Беларускія клубы праводзяць свае хатнія гульні ў еўракубках на нейтральным полі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула