БЕЛ Ł РУС

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы

18.06.2025 / 13:2

Nashaniva.com

У мінскую міліцыю з заявай пра напад звярнулася 18-гадовая дзяўчына. Яна расказала, што зняла ў банкамаце буйную суму грошай, пасля чаго да яе падышлі незнаёмцы, завялі яе ў лес, скралі грошы і зніклі.

Супрацоўнікі міліцыі выехалі на дапамогу заяўніцы і пачалі пошукі падазраваных.

Аднак праверка паказала, што мінчанка самастойна пакінула гандлёвы цэнтр і адправілася адна ў лес, пры гэтым супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да яе не было.

Комплекс далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў паказаў, што дзяўчына ўжывала наркотыкі і была кур’ерам інтэрнэт-крамы па іх продажу.

У той вечар яна павінна была пакінуць у тайніку не менш за пяць грамаў альфа-ПВП, аднак была дэзаарыентавана з-за ўжывання забароненых рэчываў.

Дзяўчыну затрымалі Яна паспела папрацаваць у наркамаркеце ўсяго 2 тыдні.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула