БЕЛ Ł РУС

Мільярдэра Самвела Карапецяна абвінавацілі ў закліках да захопу ўлады ў Арменіі

18.06.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Кіраўніку прамыслова-будаўнічай групы «Ташыр», мільярдэру Самвелу Карапецяну выстаўлена абвінавачанне ў публічных закліках да захопу ўлады ў Арменіі, паведаміў адвакат бізнэсмена РИА «Навіны».

Паводле слоў абаронцы, Карапецяна збіраюцца арыштаваць. Бізнесмен віны не прызнаў. Супраць мільярдэра распачалі крымінальную справу, цяпер ён знаходзіцца ў Следчым камітэце Арменіі.

Напярэдадні супрацоўнікі праваахоўных органаў Арменіі прыйшлі з ператрусамі ў дом Карапецяна ў Ерэване, а таксама затрымалі некалькіх яго сваякоў і прыхільнікаў, якія сабраліся на месцы падзей. Уначы 18 чэрвеня Карапецян пакінуў дом разам з сілавікамі.

Сваякі мільярдэра і мясцовыя СМІ звязалі следчыя дзеянні з тым, што Карапецян выступіў у падтрымку Армянскай апостальскай царквы і з крытыкай на адрас прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, які, у сваю чаргу, крытыкаваў ААЦ і заклікаў каталікоса Гарэгіна II пакінуць сваю пасаду.

Пасля ператрусаў у Карапецяна Пашынян заклікаў нацыяналізаваць ЗАТ «Электрычныя сеткі Арменіі», што належаць Карапецяну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула