БЕЛ Ł РУС

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

18.06.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Падлеткі 13—15 гадоў спачатку проста гулялі па раёне. Потым яны вырашылі наведаць будынак былой школы, расказвае набліжаны да міліцыі тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Усё скончылася пагромам.

Школьнікі пазрывалі плафоны, пабілі цэглай вокны, разбілі рукамыйнік, пашкодзілі вогнетушыцель.

Для траіх школьніцаў усё скончылася крымінальнай справай па артыкуле «хуліганства, здзейсненае групай асоб», для дваіх — адміністратыўкай для бацькоў, прафілактычнай гутаркай і ўлікам у інспекцыі па справах напаўналетніх, бо малыя не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула