БЕЛ Ł РУС

У Бішкеку адбыўся маштабны блэкаўт

18.06.2025 / 11:13

Nashaniva.com

У сталіцы Кыргызстана Бішкеку адбыўся маштабны блэкаўт, без электраэнергіі засталася значная частка горада.

Адключэнне адбылося каля 13:20 па мясцовым часе (10:20 па Мінску), закрануўшы як жылыя раёны, так і адміністрацыйныя будынкі.

Жыхары многіх раёнаў Бішкека скардзяцца на праблемы з электрычнасцю. Паводле слоў гараджан, спачатку напружанне моцна ўпала, а потым зусім знікла.

Праблемы з электрычнасцю назіраюцца па ўсёй Чуйскай вобласці.

Акрамя гэтага, бішкекцы паведамляюць пра адключэнне вады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула