БЕЛ Ł РУС

Названыя патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый

18.06.2025 / 10:4

Nashaniva.com

У выпадку, калі мінскае «Дынама» пройдзе першы этап кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць балгарскага «Лудагорца», далей ёй давядзецца сустрэцца з адной з наступных каманд:

Калі ж «Дынама» прайграе, то можа згуляць з адной з наступных каманд у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый:

Канкрэтныя магчымыя пары вызначацца сёння днём.

Нагадаем, што матчы першага раўнду пройдуць 8-9 і 15-16 ліпеня. Другога раўнду — 22-23 і 29-30 ліпеня.

Таксама названыя магчымыя супернікі «Нёмана», брэсцкага «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

«Нёман» у першым раўндзе згуляе з армянскім «Урарту», брэсцкае «Дынама» з чарнагорскай «Суцьескай», а «Тарпеда-Жодзіна» з паўночнамакедонскімі «Работнічкамі».

«Нёман»: «Хайдук» (Харватыя), «Марыбор» (Славенія), АЕК Афіны (Грэцыя), DAK 1904 (Славакія), АЕК Ларнака (Кіпр) / «Партызан» (Сербія).

«Тарпеда-БелАЗ»: «Маккабі» Хайфа (Ізраіль), «Борац» (Боснія і Герцагавіна) / «Санта Калома» (Андора), «Арарат-Арменія» (Арменія), «Аўстрыя» (Аўстрыя), «Акадэмія Пушкаша» (Венгрыя).

«Дынама» (Брэст): «Істанбул Башакшэхір» (Турцыя), «Амонія» (Кіпр), «Арыс» (Грэцыя), «Бейтар» (Ізраіль).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула