Ізраіль ударыў па заводзе цэнтрыфуг у Тэгеране, дзе могуць узбагачаць уран
Ваенна-паветраныя самалёты нанеслі ўдары па аб’екце вытворчасці цэнтрыфуг у Тэгеране, па зброевых заводах падчас начных удараў па Іране, піша Times of Israel.
У начных аперацыях, якія ўключалі ўдары па іранскім аб’екце вытворчасці цэнтрыфуг і некалькіх заводах па вытворчасці зброі, прынялі ўдзел больш за 50 самалётаў, паведамляе вайскоўцы.
Аб’ект вытворчасці цэнтрыфуг у Тэгеране выкарыстоўваўся Іранам для пашырэння маштабаў і тэмпаў узбагачэння ўрану з мэтай распрацоўкі ядзернай зброі, заяўляе ЦАХАЛ
Паводле вайскоўцаў, сярод зброевых заводаў, па якіх нанеслі ўдары, быў аб’ект вытворчасці сыравіны і кампанентаў для зборкі ракет «з зямлі па зямлі», якімі іранскі рэжым абстрэльвае Ізраіль, а таксама прадпрыемствы, дзе выраблялі сістэмы і кампаненты для ракет «з зямлі ў паветра», прызначаных для знішчэння самалётаў.
ЦАХАЛ апублікаваў відэа з самалётамі, што ўзлятаюць для ўдзелу ў аперацыях.