БЕЛ Ł РУС

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

18.06.2025 / 9:46

Nashaniva.com

Неспрыяльныя ўмовы надвор’я могуць стаць прычынай звароту ў бальніцу. З такой сітуацыяй сутыкнуўся 51-гадовы жыхар Лунінца.

Падышоўшы да дрэва, мужчына нахіліўся, каб завязаць шнурок. Раптам на яго спіну ўпала шпакоўня. Моцны парывісты вецер і дождж сталі прычынай здарэння, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Па медыцынскую дапамогу мужчына звярнуўся ў бальніцу. Аказалася, у яго пералом рабра і пашкоджанае правае лёгкае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула