БЕЛ Ł РУС

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі

18.06.2025 / 9:41

Nashaniva.com

Адвакат Маргарыта Гаўрылава, якая прадстаўляе інтарэсы сям’і загінулага латвійскага баскетбаліста Яніса Цімы, распавяла, што цела спартоўца адправілі ў Рыгу без адзення, піша «Прессбол».

— Як можна пражыць з чалавекам пяць гадоў і нават трусоў яму не прынесці? Яго з расійскага морга аддалі без грыму, без бальзамацыі, без адзення. Голым. У пластыкавым мяшку. Яна [маці Яніса] не магла ўявіць, што ён будзе ляжаць як апошні кінуты неапазнаны труп з пластмасы ў пакеце, які згінаўся на твары. Гэта было жудасна, — сказала Гаўрылава ў праграме «Ты не паверыш!».

Латвійскі баскетбаліст Яніс Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Ганны Седаковай.

Ён памёр у 2024 годзе ў ноч на 17 снежня. Яму было 32 гады. Цела баскетбаліста знайшлі ў хостэле ў Маскве. Побач ляжаў тэлефон, на заставе якога быў нумар былой жонкі, экс-салісткі ВІА ГРА і былой жонкі (2004-2006) беларускага футбаліста Валянціна Бялькевіча Ганны Седаковай і просьба ёй патэлефанаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула