Мабілізацыйныя вучэнні пачынаюцца ў Брэсцкай вобласці
З 18 па 24 чэрвеня з ваеннымі камісарыятамі Брэсцкай вобласці праводзяцца мабілізацыйныя вучэнні з прызывам ваеннаабавязаных, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінабароны.
Ілюстрацыйнае фота Мінабароны
На вучэннях ваеннаабавязаныя адновяць навыкі валодання зброяй і тэхнікай, выканаюць практыкаванні са стральбы са стралковай зброі. Таксама будуць праведзены мерапрыемствы па апавяшчэнні і выкліку ваеннаабавязаных у ваенныя камісарыяты.
У вучэннях возьмуць удзел падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл.