БЕЛ Ł РУС

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

18.06.2025 / 7:20

Nashaniva.com

Па інфармацыі «Нашай Нівы», візіт можа адбыцца ў пятніцу, 20 чэрвеня.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu via Getty Images

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг плануе ў найбліжэйшыя дні наведаць Беларусь, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.

Паводле слоў дзвюх крыніц, дакладны парадак дня сустрэчы невядомы, хаця Келаг у прыватных размовах назваў гэтую паездку крокам, які можа дапамагчы запусціць працэс мірных перамоў па спыненні вайны Расіі супраць Украіны.

Дзярждэп ЗША і пасольства Беларусі ў Вашынгтоне адмовіліся ад каментароў. Келаг і Белы дом не адказалі на запыты пра каментары.

Reuters адзначае, што планаванне падобных паездак патрабуе пільных перамоваў, і не выключана, што яна можа быць скасаваная або змененая ў апошні момант.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», візіт можа адбыцца ў пятніцу, 20 чэрвеня. З нагоды прыезду амерыканскага прадстаўніка, як чакаецца, будзе вызваленая група палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула