Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Яны везлі ў ЦВК сабраныя подпісы.
Пяць гадоў таму, 18 чэрвеня 2020 года, затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў.
Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які быў кіраўніком выбарчага штаба, везлі ў ЦВК сабраныя подпісы (тады было ўжо сабрана 368 тысяч подпісаў).
Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю для «правядзення следчых дзеянняў, звязаных з нявыплатай падаткаў і легалізацыяй незаконна атрыманых даходаў у рамках расследавання крымінальнай справы па Белгазпрамбанку.
Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР «праводзіліся вучэнні». У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.
Увечары таго ж дня сотні, калі не тысячы людзей выйшлі на праспект Незалежнасці пад моцнай залевай у знак пратэсту.
Праз год, у ліпені 2021 года, Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў зняволення. Эдуарда доўгі час трымалі ў СІЗА без абвінавачвання і ў выніку асудзілі на 10 гадоў.