БЕЛ Ł РУС

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі

18.06.2025 / 6:56

Nashaniva.com

У шостым матчы фінальнай серыі Кубка Стэнлі «Фларыда Пантэрз» абыграла «Эдмантан Ойлерз» (5:1) і зноў стала ўладальніцай тытулу.

Алег Явенка, nhl.com/panthers

«Пантэры» выйгралі серыю з лікам 4:2, год таму яны таксама перамаглі «Эдмантан» у фінале.

У штабе «Пантэрз» з 2022 года працуе 34-гадовы беларускі спецыяліст Алег Явенка. Ён з’яўляецца дырэктарам еўрапейскага скаўтынгу клуба, піша «Беларускі хакей».

Падчас гульнявой кар’еры Явенка гуляў за мінскае «Дынама», «Трактар» і «Спартак», а таксама абараняў колеры зборнай Беларусі на чэмпіянатах свету.

У ЗША Явенка гуляў у АХЛ (другая па значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы) за «Адзірондак Флэймз», «Кліўленд Монстэрз» і «Стоктан Хіт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула