400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі
Выпускнік гімназіі №1 горада Барысава Мацвей Клюня паказаў выдатны вынік падчас уступнай кампаніі — набраў максімальныя 400 балаў са 400 магчымых. Ён атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы, рускай мове і фізіцы, а таксама меў сярэдні бал атэстата — 10, піша раённая газета «Адзінства».
Мацвей Клюня. Фота: edinstvo.by
Мацвей прызнаўся, што сам не чакаў такога выніку, хоць і быў упэўнены ў сваёй падрыхтоўцы. Ён адзначыў, што галоўнае — не дапусціць тэхнічных памылак пры запаўненні бланкаў, бо самі заданні былі для яго простыя.
Сваім равеснікам ён раіць загадзя вызначацца з прадметамі для здачы — яшчэ ў 9—10 класах, каб мець час на якасную падрыхтоўку і не спяшацца ў апошні момант. Ён таксама не рэкамендуе прымаць заспакаяльныя перад экзаменамі: на яго думку, лёгкі стрэс нават дапамагае працаваць мозгу.
Асобна Матвей выказаў удзячнасць сваім настаўнікам па тых прадметах, па якіх здаваў ЦТ.
Пра тое, куды цяпер будзе паступаць, хлопец ці не стаў гаварыць, ці ў яго не пыталіся.
Чытайце таксама:
Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць
Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву