БЕЛ Ł РУС

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі

17.06.2025 / 19:39

Nashaniva.com

17 чэрвеня Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі для большай часткі Беларусі, у тым ліку Мінска. Прычына — моцны парывісты вецер, які, паводле прагнозаў, можа дасягаць хуткасці 15—18 м/с і працягнецца да вечара.

Фота ілюстрацыйнае

Сіноптыкі папярэдзілі, што асабліва варта быць уважлівымі з 14:45 да 21:00 — менавіта ў гэты час моцны вецер ахопіць вялікую частку краіны. Згодна са шкалой Бафорта, гэта ўжо «моцны» або «вельмі моцны» вецер.

Паводле карты «Метэапапярэджання», найбольш небяспечнымі абвешчаныя Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці, дзе магчымыя не толькі парывы ветру, але і навальніцы. Для Віцебскай вобласці ўсталяваны жоўты ўзровень небяспекі.

Чытайце таксама:

Наступны тыдзень будзе дажджлівы і прахалодны

Больш за 70 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці ў Гомельскай вобласці праз непагадзь

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Каментары да артыкула