БЕЛ Ł РУС

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер

17.06.2025 / 19:3

Nashaniva.com

У Аманскім заліве ўспыхнуў пажар на нафтавым танкеры Adalynn, які фармальна ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды, але належыць да расійскага ценявога флоту.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, судна сутыкнулася з іншым танкерам — Front Eagle пад сцягам Ліберыі — прыкладна за 44 кіламетры ад порта Хаур-Факкан (ААЭ).

Паводле звестак берагавой аховы ААЭ, удалося выратаваць 24 члены экіпажа Adalynn.

Менавіта гэты танкер часта бачылі падчас курсіравання паміж расійскім портам Усць-Луга ў Балтыйскім моры і Фадынаром на заходнім узбярэжжы Індыі. 

Bloomberg атрымаў ад агенцтва ў сферы марской бяспекі Vanguard Tech апавяшчэнне, згодна з якім пакуль што няма падстаў падазраваць у гэтым інцыдэнце «злачынны намер».

Чытайце таксама:

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

Панама ўводзіць новыя абмежаванні для «ценявога флоту» Расіі

Расія пачала суправаджаць свае танкеры ў Балтыйскім моры вайсковымі караблямі і самалётамі

Каментары да артыкула