Каля мяжы з Польшчай затрымалі беларуса з двума дронамі
16 чэрвеня ў Гродзенскім раёне, побач з адным з садовых таварыстваў, памежнікі па аператыўнай інфармацыі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які планаваў нейкія дзеянні каля мяжы. Убачыўшы вайскоўцаў, мужчына паспрабаваў уцячы ў лес, але яго хутка злавілі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Скрыншот з відэа
Падчас агляду мясцовасці былі знойдзеныя два беспілотнікі, 16 акумулятараў да іх і ноўтбук.
Мужчына цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай памежнай групы. Супраць яго распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы.
Беларусу пагражае арышт да 15 сутак і штраф да 100 базавых велічынь.
Чытайце таксама:
У Літву на «супердроне» перакінулі 3000 пачак цыгарэт з Беларусі
Расіянін выскачыў у Літве з цягніка падчас руху, яго шукае паліцыя