БЕЛ Ł РУС

Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу

17.06.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Мужчына прапанаваў знаёмай грошы за яе дачку. Але яна адмовілася.

Жыхар Полацка спрабаваў купіць у знаёмай яе 13-гадовую дачку для сэксу. За гэта 34-гадовы мужчына прапаноўваў жанчыне 200 рублёў. Але яна адмовілася.

Пра такую непрыстойную прапанову хутка даведаліся сілавікі. 14 чэрвеня падазраванага затрымалі.

На мужчыну завялі крымінальную справу па ч.1 арт. 14, ч.3 арт. 181 (замах на гандаль людзьмі, здзейснены ў дачыненні загадзя малалетняй) Крымінальнага кодэкса. Яго змясцілі пад варту. Мужчыне пагражае да 15 гадоў турмы.

Следчыя правяраюць, ці не займаўся жыхар Полацка такімі справамі і раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула