БЕЛ Ł РУС

Адміністрацыя Трампа закрыла сакрэтную працоўную групу, закліканую схіліць Расію да мірнага пагаднення

17.06.2025 / 14:11

Nashaniva.com

У апошнія тыдні адміністрацыя Трампа спыніла працу міжведамаснай рабочай групы, створанай для выпрацоўкі стратэгіі ціску на РФ з мэтай паскарэння мірных перамоваў. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на трох амерыканскіх чыноўнікаў.

Ілюстрацыйнае фота: Mark Schiefelbein / AP

Пра існаванне такой рабочай групы раней не паведамлялася, звяртае ўвагу агенцтва. Сцвярджаецца, што яна была створаная ў сакавіку ці красавіку, калі дарадцы Дональда Трампа ўсё больш скептычна пачалі ставіцца да гатоўнасці Крамля дасягнуць пагаднення, а «рыторыка Трампа давала падставы меркаваць, што ён можа быць зацікаўлены ў змене сваёй падатлівай пазіцыі ў дачыненні да Пуціна».

Па словах чыноўнікаў, у групе, у прыватнасці, абмяркоўвалі варыянты, як ЗША маглі б аказаць ціск на былыя савецкія рэспублікі і іншыя краіны, каб абмежаваць паток тавараў і энерганосьбітаў у РФ і з яе.

Суразмоўцы Reuters кажуць, што праца, распачатая вясной, была спыненая ў маі, бо ўдзельнікам групы стала ясна, што «Трамп не зацікаўлены ў больш канфрантацыйнай пазіцыі ў дачыненні да Масквы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула