Пад Данецкам расійскі вайсковец злавіў жонку з палюбоўнікам, вывез яго ў поле і расстраляў з аўтамата
Каханак таксама ваяваў у расійскім войску ва Украіне.
Увечары 10 чэрвеня ў кватэры дома ў Макееўцы на вуліцы Леніна 31-гадовы Вадзім застаў жонку з іншым. Муж збіў саперніка — 36-гадовага Андрэя, — сілай пасадзіў яго ў вайсковы УАЗ і павёз у бок пасёлка Ясіноўка, паведамляе Baza.
Як аказалася пазней, паездка для палюбоўніка была апошняй. Вадзім выцягнуў суперніка ў поле і расстраляў яго з аўтамата, пасля чаго ўцёк.
Пазней на гэтым месцы знайшлі труп Андрэя з агнястрэльнай ранай галавы і той самы УАЗ, ужо спалены. Вайсковец пакуль не затрыманы.