Ілан Маск апублікаваў вынікі аналізаў мачы на наркотыкі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас эскалацыі канфлікту з мільярдэрам Іланам Маском назваў таго «кончаным наркаманам». Маск апублікаваў вынік лабараторнага даследавання мачы на наркотыкі.
Аналіз Маск здаў 13 чэрвеня 2025 года.
Дакумент сведчыць, што ў яго арганізме не выяўлена ніякіх наркатычных рэчываў. Там пазначана, што ўсе правераныя рэчывы — ад канабіноідаў і какаіну да апіятаў і фентанілу — далі негатыўны вынік.
Узровень pH, крэацініну і іншыя паказчыкі сведчаць пра тое, што ўзор мачы не быў падвергнуты фальсіфікацыі або разбаўленню.
Тэст праводзіўся ў ЗША кампаніяй United States Drug Testing па заказе клінікі ў горадзе Остын, штат Тэхас.