БЕЛ Ł РУС

Расіянін выскачыў у Літве з цягніка падчас руху, яго шукае паліцыя

17.06.2025 / 11:57

Nashaniva.com

Мяркуецца, што ў ваколіцах Кібартаў (на мяжы з Калінінградскай вобласцю) раніцай у аўторак з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград выскачыў і знік грамадзянін Расіі.

 

Фота: Літоўская паліцыя

У 5.56 гадзін на чыгуначны памежны пункт Кібарты (на мяжы з Калінінградскай вобласцю) паступіла паведамленне пра тое, што грамадзянін Расіі (2004 г.н.) выскачыў з транзітнага цягніка, які ішоў па маршруце Адлер — Калінінград, піша Delfi.lt.

Пасля праверкі цягніка супрацоўнікамі Службы аховы дзяржаўнай мяжы 21-гадовы мужчына знойдзены не быў.

Інфармацыя перададзена ўсім нарадам паліцыі, вядуцца пошукі. Паліцыя просіць тэлефанаваць па нумары 112 у выпадку наяўнасці якой-небудзь інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула