БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у першым раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

17.06.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Сёння а 15-й у швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне першага раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў, а 17-й — Лігі канферэнцый.

Uefa.com

Перад лёсаваннем каманды разбітыя на міні-групы.

Мінскае «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў можа атрымаць аднаго з чатырох наступных супернікаў: «Лудагорац» (Балгарыя), «Алімпія» (Славенія), «Зрыньскі» (Боснія і Герцагавіна), «Будучнасць» (Чарнагорыя).

Супернік стане вядомы а 15-й.

У мінулым годзе «Дынама», якое стартавала ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, дабралася да асноўнага раўнду Лігі канферэнцый.

Магчымымі супернікамі гродзенскага «Нёмана» ў кваліфікацыі першага раўнду Лігі канферэнцый могуць быць малдаўскі «Петракуб», казахстанскі «Ардабасы», чарнагорскі «Дэчыч» і армянскі «Урарту».

Брэсцкага «Дынама» — люксембургскі «Дзюдэланж», славенскі «Копер», чарнагорскі «Суцьеска-Нікшыч» і санмарынская «Ля Фіярыта».

Жодзінскага «Тарпеда» — андорская «Санта-Калома», люксембургскі «Расінг-Юніён», санмарынскі «Фіёры» і македонскій «Работнічкі».

Матчы першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый пройдуць 8-10 і 15-17 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула