Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён
Ізраільская армія абвясціла пра забойства генерала Алі Шадмані — новага кіраўніка Генштаба Ірана ў выніку ўдару, які быў нанесены напярэдадні вечарам, перадае Ynet.
Папярэдняга кіраўніка Генштаба Ірана, генерал-маёра Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамада Багеры, ізраільская армія забіла ў выніку першых удараў у ноч з 13 чэрвеня.