БЕЛ Ł РУС

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам

17.06.2025 / 7:22

Nashaniva.com

Амерыканскія афіцыйныя асобы кажуць, што ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў яго вайне з Іранам. Пра гэта паведамляе тэлевізійная кампанія CBS.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov Getty Images

Паводле слоў суразмоўцаў CBS, тое, што Дональд Трамп тэрмінова пакідае саміт «вялікай сямёркі» і склікае Раду нацыянальнай бяспекі, не азначае, што ЗША далучацца да ўдараў па Іране.

Ізраільская газета Jerusalem Post піша, спасылаючыся на ананімных еўрапейскіх і амерыканскіх афіцыйных асоб, што Трамп, як чакаецца, прапануе Ірану «апошні шанец» падпісаць пагадненне аб адмове ад узбагачэння ўрану (і, адпаведна, спробаў завесці ядзерную зброю).

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

Каментары да артыкула