У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых
Ракета прабіла ўсе паверхі 9-павярховага дома і дайшла да падвала — будынак фактычна склаўся да ўзроўню другога паверха
У Кіеве гэтай ноччу, паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 14 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі горада Цімур Ткачэнка. Разбураны пад'езд жылога дома.
Быў таксама нанесены масіраваны ўдар па Адэсе: 13 чалавек шпіталізаваныя.
Вынік удару па Адэсе