Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў інтэрв’ю ABC News не даў прамога адказу на пытанне, ці плануюць ізраільскія сілы забойства вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі. Ён толькі адзначыў, што Ізраіль «робіць тое, што лічыць неабходным».
Антыізраільская дэманстрацыя з партрэтам аяталы Алі Хаменеі ў сталіцы суседняга Ірака Багдадзе. Фота: AP Photo/Hadi Mizban
Пры гэтым Нетаньяху заявіў, што ліквідацыя Хаменеі магла б завяршыць канфлікт паміж Іранам і Ізраілем, а не выклікаць эскалацыю, як лічыць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Ён таксама падкрэсліў, што ЗША варта падтрымліваць Ізраіль у спробах спыніць іранскую ядзерную праграму, якая, паводле яго, пагражае ўсяму свету.
Акрамя таго, Нетаньяху абверг сцвярджэнні пра тое, што Іран нібыта хоча спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца да перамоў. Ён заявіў, што Іран імкнецца да «вечнай вайны», а Ізраіль спрабуе супрацьстаяць гэтай агрэсіі і «сілам зла».
Чытайце таксама:
«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»
Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе