БЕЛ Ł РУС

У Магілёве жанчына працавала ў банку і «пазычыла» там буйную суму

16.06.2025 / 20:16

Nashaniva.com

У Магілёве супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РАУС выявілі крадзеж буйной сумы грошай з банка, піша прэс-служба МУС.

Як высветлілася, 49-гадовая жыхарка Быхава, якая працавала ў магілёўскім банку касіркай, спачатку брала грошы з дзённай выручкі і праз нейкі час вяртала іх назад. Але пазней яна пачала «пазычаць» наяўныя ўжо без намеру іх вяртаць і хавала недахоп грошай: сама падлічвала іх у канцы дня і ўносіла патрэбныя лічбы ў справаздачу.

Скрадзеныя сродкі жанчына выдаткоўвала на асабістыя патрэбы: рамонт дома, куплю газавага катла, мэблі, бытавой тэхнікі і прадуктаў.

Агульная сума нанесенай шкоды склала каля 100 тысяч рублёў.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу. Яе могуць пазбавіць волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Чытайце таксама:

Серыйнага могілкавага злодзея затрымалі ў Вілейцы

Татуіроўшчык абрабаваў пункт выдачы заказаў і збег

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад

Каментары да артыкула