БЕЛ Ł РУС

Чарговы матч на новым Нацыянальным стадыёне ў Мінску пачнуць з 13-й хвіліны

16.06.2025 / 19:14

Nashaniva.com

18 чэрвеня будзе дагуляны матч 3-га тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі паміж мінскім «Дынама» і гродзенскім «Нёманам». Гэтая гульня была прыпыненая 5 красавіка 2025 года з-за моцнага снегападу.

Як растлумачылі выданню «Прессбол» у Беларускай федэрацыі футболу, паколькі тады сустрэчу паміж мінскім «Дынама» і гродзенскім «Нёманам» спынілі на 12-й хвіліне і 43-й секундзе, то менавіта з гэтага моманту цяпер і адновіцца матч. Усё адбудзецца ў адпаведнасці з футбольным рэгламентам.

На момант прыпынення матчу лік быў 0:0.

У дагульванні матчу могуць удзельнічаць толькі тыя футбалісты, якія былі заяўленыя на матч у красавіку. Калі хто-небудзь з іх цяпер не зможа гуляць па медыцынскіх прычынах, яго можа замяніць толькі гулец з той жа красавіцкай заяўкі — і толькі пры наяўнасці адпаведнай даведкі.

Чытайце таксама:

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам

Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Карласа Алоса могуць хутка звольніць

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі

Станіслаў Драгун стаў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама»

Каментары да артыкула