У Акцябрскім раёне п'янага кіроўцу затрымлівалі са стралянінай
У Акцябрскім раёне супрацоўнікі ДАІ з прымяненнем зброі затрымалі вадзіцеля Volkswagen, які спрабаваў уцячы ад патруля. Інцыдэнт адбыўся каля вёскі Ламавічы, піша паведамляе прэс-служба МУС.
Скрыншот з відэа
Экіпаж ДАІ спрабаваў спыніць аўтамабіль, але кіроўца не падпарадкаваўся і пачаў уцякаць. Ён небяспечна манеўраваў на дарозе, ствараючы пагрозу іншым аўтамабілям. Каб спыніць яго, супрацоўнікі міліцыі выкарысталі службовую зброю.
Затрыманы — 41-гадовы мясцовы жыхар, які ўжо неаднаразова пазбаўляўся правоў. Ён меў прыкметы алкагольнага ап’янення, але праходзіць медыцынскае абследаванне адмовіўся. Ягоны пасажыр таксама выглядаў п’яным.
На кіроўцу склалі шэсць пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне і абразы на адрас міліцыянтаў. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а машыну адправілі на штрафстаянку.