БЕЛ Ł РУС

Квіткі на адмененыя рэйсы Flydubai можна вярнуць або абмяняць

16.06.2025 / 15:42

Nashaniva.com

Авіякампанія Flydubai часова спыніла палёты ў Мінск да 17 чэрвеня з-за ваенных дзеянняў паміж Іранам і Ізраілем. Тыя, хто набыў білеты на адмененыя рэйсы, могуць вярнуць іх або абмяняць, паведаміла кампанія.

Зрабіць гэта можна праз турыстычныя агенцтвы або ў офісе кампаніі ў Мінску (Старовіленскі тракт, 10, памяшканне 1Н). Офіс працуе ў будныя дні з 9:00 да 17:00.

Пакуль што вядома, што рэйсы адмененыя толькі на 16 і 17 чэрвеня, пра 18 чэрвеня дакладнай інфармацыі яшчэ няма.

Палёты ў Дубай былі спыненыя з 13 чэрвеня, калі з-за напружанасці на Блізкім Усходзе была закрытая паветраная прастора Ірана. Адзін з рэйсаў, які вылятаў у ноч з 12 на 13 чэрвеня, не дабраўся да ААЭ і зрабіў вымушаную пасадку ў Баку, дзе пасажыраў размясцілі ў гатэлях.

Тым часам беларуская авіякампанія «Белавія» працягвае лятаць у Дубай, змяніўшы маршрут у абыход небяспечных зон.

Чытайце таксама:

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai

Дубайская авіякампанія на тле абвастрэння сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам скасавала рэйсы ў Мінск

«Белавія» памяняла маршрут рэйса ў Дубай: самалёты будуць прызямляцца ў Ташкенце

Рэйсы з Мінска ў Дубай часова адмяняюцца з-за абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Каментары да артыкула