БЕЛ Ł РУС

У Іране пакаралі смерцю мужчыну па абвінавачванні ў шпіянажы на Ізраіль

16.06.2025 / 14:0

Nashaniva.com

У Іране пакаралі смерцю мужчыну па абвінавачванні ў шпіянажы на Ізраіль Пра гэта паведамляе іранскае агенцтва Mizan Online.

Ісмаіла Фікры быў арыштаваны ў снежні 2023 года, калі ён, паводле звестак іранскіх уладаў, супрацоўнічаў з ізраільскімі спецслужбамі.

Ён спрабаваў перадаць даныя пра месцазнаходжанне сакрэтных аб'ектаў, інфармацыю пра людзей і аператыўныя заданні і даў завербаваць сябе агенту Масада, вынікае з судовых дакументаў.

У ліпені 2022 года мужчына адкрыў крыптакашалёк для атрымання аплаты ад ізраільскіх спецслужбаў, гаворыцца ў матэрыялах справы.

Калі менавіта Фікры быў завербаваны і ці ўдалося яму перадаць інфармацыю Ізраілю, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула