БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы

16.06.2025 / 9:49

Nashaniva.com

Ісраэль Кац заявіў, што жыхары іранскай сталіцы могуць пацярпець падчас адказу на іранскія ракетныя ўдары, якія нанеслі значную шкоду жылым раёнам Ізраіля.

Ісраэль Кац. Фота: AP Photo / Bebeto Matthews, File

«Пыхлівы дыктатар Тэгерана ператварыўся ў напалоханага забойцу, які страляе па мірным насельніцтве Ізраіля, каб стрымаць ЦАХАЛ ад працягнення атак, што знішчаюць яго магчымасці», — гаворыцца ў заяве Каца.

«Жыхары Тэгерана заплацяць за гэта, і хутка», — заявіў ён.

Чакаецца, што ЦАХАЛ выпусціць папярэджанне для жыхароў Тэгерана з заклікам пакінуць пэўныя раёны, а пасля гэтага пачне знішчаць вялікую колькасць будынкаў (як гэта было ў Бейруце падчас атак на «Хезбалу»)

У выніку сённяшняй начной атакі Ірана ў Ізраілі загінулі 5 чалавек, 92 атрымалі розныя траўмы. Пры гэтым моцныя пашкоджанні атрымалі менавіта звычайныя жылыя дамы ў Петах-Тыкве і Бней-Браку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула