БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовы хлопчык на ровары трапіў пад колы аўтамабіля ў Мінску

16.06.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Легкавы аўтамабіль збіў непаўналетняга раварыста на вуліцы Цімашэнкі вечарам 15 чэрвеня, паведамляе ДАІ.

Каля 21:10 жанчына за рулём аўтамабіля Peugeot рухалася па вул. Прытыцкага і, паварочваючы направа на вул. Цімашэнкі, не саступіла дарогу 9-гадоваму веласіпедысту і збіла яго.

Дзіця перасякала праезную частку па рэгулюемым пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. Д

Дарэчы, школьнік ехаў на веласіпедзе без суправаджэння дарослых.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу для медыцынскага абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула