У ЗША затрымалі падазраванага ў нападзе на палітыкаў-дэмакратаў у Мінесоце
Ім аказаўся 57-гадовы Вэнс Лютэр Болтэр.
Яго высачылі ў лясістай мясцовасці ў горадзе Грын-Айн, дзе ён жыў. У паліцыі назвалі гэтую аперацыю самай маштабнай у гісторыі штата.
Затрыманага абвінавачваюць у забойстве палітыка-дэмакрата, члена Палаты прадстаўнікоў штата Мелісы Хортман і яе мужа, а таксама ў замаху на забойства сенатара штата Джона Хофмана і яго жонкі.
Раней паведамлялася, што злачынца выдаваў сябе за паліцэйскага. Аб матывах забойцы пакуль не паведамляецца.