Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку
Вось як выглядае спіс для мужчын і жанчын.
Намесніца галоўнага доктара Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Ірына Майсевіч расказала «Мінск-Навінам», якія віды рака самыя распаўсюджаныя ў жыхароў Мінска.
У мужчын гэта рак прастаты, на другім месцы — каларэктальны, на трэцім — рак лёгкага. У жанчын лідзіруе рак малочнай залозы, на другім месцы — каларэктальны, на трэцім — рак цела маткі.
Па краіне агулам сітуацыя аналагічная.
Каб своечасова дыягнаставаць рак прастаты, доктар раіць здаць аналіз крыві на прастатспецыфічны антыген (ПСА). А па дасягненні 40 гадоў наведваць уролага раз у год.
Выявіць рак малочнай залозы на ранняй стадыі дапамагае мамаграфія.
«З 49 гадоў кожная жанчына павінна яе абавязкова праходзіць. Гэта дапаможа выявіць рак на ранніх тэрмінах, невялікіх памераў (да 2 мм) і своечасова пачаць лячэнне, якое будзе эфектыўным. Для жанчын больш маладога ўзросту метад мамаграфіі практычна не інфарматыўны з-за будовы малочнай залозы, якая ў большай ступені складаецца з жалезістай шчыльнай тканкі. Таму пры рэнтгенаўскім даследаванні наватворы можна не ўбачыць. У такіх выпадках пры абследаванні грудзей перавага аддаецца УГД», — кажа Ірына Майсевіч.
Яна дала парады па прадуктах, якія варта ўключыць у рацыён.
«Гародніну, садавіну, зеляніну, рыбу. Мясаедам рэкамендую ўжываць індычку, курыцу, менш чырвонага мяса, асабліва свініны. У нашай краіне яе многія любяць, але трэба выбіраць паміж смачным і карысным. Гатаваць пажадана на пару. Запяканне, тушэнне, варэнне таксама карысныя для арганізма. У адрозненне ад смажанай ежы — падрумяненай, з хрумсткай скарыначкай».