БЕЛ Ł РУС

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы

15.06.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Кіроўца маршрутнага аўтобуса Мінск — Вільня быў затрыманы памежнікамі на памежным пункце пропуску «Мядзінінкай», калі спрабаваў схаваць у прыбіральню паўтысячы пачкаў беларускіх цыгарэт, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Фота: літоўская памежныя служба

Раніцай 12 чэрвеня на памежны пункт пропуску «Мядзінінкай» з Беларусі ўехаў маршрутны аўтобус Мінск-Вільня. 

Ім кіраваў 35-гадовы жыхар Коўна. Пасажыраў аўтобуса накіравалі на працэдуры надгляду, а сам аўтобус неўзабаве павінны былі даглядзець мытнікі.

Памежнікі заўважылі, што кіроўца ўзяў з аўтобуса чорны поліэтыленавы пакет у туалет. Калі ён вярнуўся без яго, то ўзяў з аўтобуса яшчэ адзін такі пакет і панёс яго туды ж.

Літоўскія памежнікі высветлілі, што кіроўца перавозіў і спрабаваў пакінуць у туалеце 500 пачкаў цыгарэт «Minsk Super Slims» і «Minsk Capital QS» з беларускімі маркамі.

Памежнікі перадалі вадзіцеля і паўтысячы нелегальных пачкаў цыгарэт супрацоўнікам мытні, якія пачалі расследаванне.

За пасажырамі маршрутнага аўтобуса, якія засталіся без кіроўцы, быў адпраўлены іншы аўтобус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула