БЕЛ Ł РУС

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе

15.06.2025 / 12:12

Nashaniva.com

Агенты ГУР атакавалі прамысловую падстанцыю ў Калінінградзе. 

Паводле звестак, апублікаваных «Суспільне» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў спецслужбах, у выніку нападу былі абясточаныя аб’екты расійскага ваенна-прамысловага комплексу і арміі.

Супрацоўнік спецслужбаў паведаміў, што 14 чэрвеня каля 4-й гадзіны раніцы агенты злілі ахаладжальную вадкасць з трансфарматара і падпалілі аб’ект, што прывяло да спынення электразабеспячэння.

Страты расійскага боку ацэньваюцца прыкладна ў 5 мільёнаў долараў ЗША.

«Сённяшнюю дыверсію ГУР у Калінінградзе нельга назваць тыповай акцыяй украінскіх спецслужбаў на тэрыторыі Расіі. Да апошняга часу Калінінградская вобласць не знаходзілася ў цэнтры іх увагі. Цяпер жа, у кантэксце будучых вучэнняў «Захад-2025», Кіеў дэманструе, што здольны праводзіць дыверсіі і на тэрыторыі стратэгічна важнага для Расіі Балтыйскага рэгіёну», — выказаў меркаванне аглядальнік Аляксандр Фрыдман. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула